27 студзеня 2024 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Мікалаевіча Дудука (1929–2009), Героя Сацыялістычнай Працы (1986), заслужанага работніка сельскай гаспадаркі БССР
Аляксандр Мікалаевіч Дудук нарадзіўся 27 студзеня 1929 г. у в. Нарашэвічы Несвіжскага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Клецкага раёна Мінскай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. Да Вялікай Айчыннай вайны закончыў 7 класаў. У час вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху. З верасня 1943 г. – партызан спецатрада «Авангард», які дыслацыраваўся на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці.
1 студзеня 2023 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Ганны Іванаўны Карповіч (Сухарэбская; 1938–1981), перадавіка сельскагаспадарчай вытворчасці, Героя Сацыялістычнай Працы (1966)
Ганна Іванаўна Карповіч (у дзявоцтве Сухарэбская) нарадзілася 1 студзеня 1938 г. у в. Быткоўшчына Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Дзіцём перажыла нямецка-фашысцкую акупацыю. Бацька памёр заўчасна неўзабаве пасля вайны, з маці, Марыяй Пятроўнай, засталіся тры сыны – Сігізмунд, Казімір, Вячаслаў і дачка Ганна. Ганна закончыла сем класаў і пайшла працаваць.
17 сакавіка 2023 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Багуслава Багданавіча Вільчкоўскага (1928–1964), гаспадарчага дзеяча, Героя Сацыялістычнай Працы (1966)
Багуслаў Багданавіч Вільчкоўскі нарадзіўся 17 сакавіка 1928 г. у в. Пагулянка Навагрудскага ваяводства (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У чатырнаццаць гадоў Багуслаў (з восені 1942 г.) стаў сувязным партызанскага атрада імя Катоўскага брыгады «ХХV год БССР». Збіраў звесткі і перадаваў партызанам, неаднаразова ўдзельнічаў у падрывах чыгункі і варожых эшэлонаў.
11 лістапада 2023 г. — 105 гадоў з дня заканчэння Першай сусветнай вайны (1918), якая трагічна прайшла па тэрыторыі Беларусі
З лета 1915 г. на тэрыторыі сучаснай Беларусі праходзіў фронт Першай сусветнай вайны. З абодвух бакоў было сабрана не меней за 2,5 мільёна чалавек. У Рускую армію было мабілізавана больш за 800 тысяч беларусаў, прыблізна кожны восьмы з іх загінуў на франтах.
5 мая 2023 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Монціка (1938–2020), настаўніка, паэта, краязнаўца
Іван Іванавіч Монцік нарадзіўся 5 мая 1938 г. ў в. Скарынкі Слонімскага павета (з 1976 г. далучана да в. Мілавіды Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У верасні 1945 г. пайшоў у першы клас мясцовай школы. Пасля заканчэння дзесяцігодкі быў прызваны на тэрміновую службу ў Савецкую армію, служыў на Балтыйскім флоце на эсмінцы «Стойкий».
2023 г. — 80 гадоў з часу стварэння Баранавіцкага партызанскага злучэння (1943) у гады Вялікай Айчыннай вайны
З лета 1941 г. на тэрыторыі акупіраванай Баранавіцкай вобласці (скасавана ў 1954 г., большасць тэрыторыі ўключана ў Брэсцкую вобласць) дзейнічалі падпольныя і партызанскія групы. У сувязі з масавым прытокам у рады партызан мясцовага насельніцтва, асабліва з мая 1942 г., групы колькасна выраслі. У другой палове 1942 г. у вобласці дзейнічалі 32 партызанскія атрады.
4 снежня 2022 г. – 145 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Андрэевіча Данілевіча (1877–1949), беларускага педагога, матэматыка, публіцыста
Аляксандр Андрэевіч Данілевіч нарадзіўся 4 снежня 1877 г. у в. Моўчадзь Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1896 г. скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (Ваўкавыскі павет). Вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Маскоўскага гарадскога народнага ўніверсітэта імя А. Л. Шаняўскага.
12 лютага 2022 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Івана Пятровіча Першукевіча (1912–1980), чыгуначніка, Героя Сацыялістычнай Працы (1943)
Іван Пятровіч Першукевіч нарадзіўся 12 лютага 1912 г. у в. Пятрэвічы Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У Першую сусветную вайну сям’я Першукевічаў з бежанцамі падалася на ўсход і спыніліся ў г. Оршы. Тут прайшло дзяцінства Івана, тут ён пачаў працоўны шлях мулярам, узводзіў у Оршы дамы.
14 лістапада 2022 г. — 210 гадоў з дня нараджэння Паўлюка Багрыма (1812–1891), беларускага паэта, каваля
Паўлюк (Павел Іосіфавіч) Багрым нарадзіўся 14 лістапада 1812 г. у в. Крошын Навагрудскага павета Гродзенскай губерні (цяпер аграгарадок Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і рамесніка.Пачатковую адукацыю атрымаў у Крошынскай рымска-каталіцкай парафіяльнай школе.З дзяцінства захапляўся мастацкай літаратурай, асабліва паэзіяй. Рана пазнаёміўся з творамі Гамера і Эзопа, якія ўразілі яго прыгажосцю вершаскладання і гуманізмам.
1 верасня 2022 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Марата Казіміравіча Грыгорчыка (1962–2011), артыста оперы, заслужанага артыста Беларусі (2001)
Марат Казіміравіч Грыгорчык нарадзіўся 1 верасня 1962 г. у в. Палонка Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У дзяцінстве скончыў Мінскую дзіцячую музычную школу імя М. Аладава па класе трамбона, другім інструментам быў акардэон. Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (1985), Беларускую акадэмію музыкі (1993, клас народнага артыста БССР А. М. Генералава).